Таццяна Севярынец: Дзяржава не мае права забіваць сваіх грамадзян

22.04.2018, 10:58  |  Навіны » Грамадства

Таццяна Севярынец: Дзяржава не мае права забіваць сваіх грамадзян

 

Віцебскія актывісты БХД прынялі ўдзел у мерапрыемстве праваабарончага цэнтру "Вясна 96" "Уік-энд супраць смяротнага пакарання". Распачаўся ён 20 красавіка прадстаўленнем арганізатарамі вялікай выставы, што размясцілася ў культурніцкім цэнтры ВЗАР на Кастрычніцкай,2 у Віцебску. 

Наведвальнікі маюць магчымасць даведацца аб гісторыі барацьбы за жыццё праваабаронцамі свету, сітуацыяй у Беларусі і іншых краінах. Вельмі моцны ўплыў маюць адмысловыя мультфільмы і ролікі.

“Для Беларусі пытанне адмены смяротнага пакарання вельмі актуальнае. З пасляваенных гадоў больш за 400 чалавек былі расстраляныя ў нашай краіне, і прысуды выносяцца штогод. Галоўны меседж мерапрыемства - "Дзяржава не мае права забіваць  сваіх грамадзян". І гэта трэба даносіць людзям”, - адзначыла лідар БХД Віцебска Таццяна Севярынец.

Навіны па тэме