Паедзем-паплаваем

08.06.2018, 12:15  |  Блог Таццяны Севярынец, Грамадства

Паедзем-паплаваем

 

У паўночнай кропцы Беларусі, Віцебску, распачаўся купальны сезон. У горадзе вызначана 7 пляжаў, дзе 350 тысячам жыхароў дазволена купацца.

“Любімы” вадаём сябраў аргкамітэта БХД, ініцыятывы “Віцебск – горад наш” – Сакольнікі, дзе штучнае возера стала прыстанкам качкам, двум бізнэсоўцам, купальшчыкам і аднаму выратавальніку з лодкай.

Летась, трапіўшы сюды выпадкова на адпачынак, чальцы ініцыятывы ўразіліся станам пляжу, свінствам наведвальнікаў, абыякавасцю службаў абласнога цэнтру: зелянгаса, санстанцыі, ОСВОДа - адказных за санітарыю і бяспеку.

Сабраўшы смецце ў пакеты, мы не знайшлі, куды ж яго выкінуць, вымушаныя былі пакінуць проста на беразе - даць волю ветру, птушкам ды бадзяжным сабакам зноўку яго раскідаць, а самі накіраваліся па службах. Плён быў, берагі хоць папрыбіралі, баршчавік выкасілі, але гэта было заканчэнне пляжнага сезону, нам паабяцалі, што ў наступны сезоне ўсё будзе ціп-топ.

І ён прыйшоў. І мы прыехалі. Та-а-ак: баршчэўнік, такі маладзенькі, сакавіты, ужо падабраўся да сцежкі, па якой ад вуліцы 1-й Шэвардзінаўскай ёсць выхад да вадаёма - з голымі ножкамі пасцеражыцеся;

прыбярэжная паласа ў нейкай ванітнага выгляду кашы з багавіння - бррр!; выкашана толькі вакол распраналянь, унутры іх - “трава па пояс”;

бізнэсоўцаў пакуль не бачна: трамплін аднаго сумуе ў адзіноце, будка шапіку “Мир услуг-плюс” другога, дзе можна было замовіць катамаран, выглядае падазрона закінутай, а адзіная на ўвесь вадаём прыбіральня наўпрост развальваецца;

два міліцыянты стала патрулююць і ахоўваюць усё “багацце”;

ужо з’явіліся прыкметы актыўнага адпачынку віцеблян - свінства ж ніхто не адмяняў… З абяцанага - толькі 3 бакі для смецця, па адным на кожны пляжны бок.

З размовы з выратавальнікам зразумелі, што санстанцыя сюды яшчэ не даехала. ”Можа, была, не ведаю”, – удакладніў ён, сцяміўшы, што нездарма ж цёткі такія падазроныя пытанні задаюць…

Так што, якая тут якасць вады і што можна неспадзявана прыдбаць стомленаму сонцам арганізму, невядома – інфармацыі на часоў цара Гароха стэндзе ОСВОДа няма…

Трапілі на вочы дрэнажныя канаўкі ўздоўж сядзіб: яны сталі наўпрост сметніцамі і каналізацыйнымі стокамі для тых, хто на сумленна заробленыя грошы пабудаваў тут шыкоўныя катэджы. І цячэ ўсё гэта ў вадаём. Ага, той самы…

Не спадабалася нам – НЕ паедзем! НЕ паплаваем!

Пойдзем зноўку па інстанцыях. Охці ўжо ж!..

 

Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем
Паедзем-паплаваем

Навіны па тэме