У Віцебскім раёне ў адказ на зварот Алены Янушкоўскай узмацнілі кантроль працы аўтакрамаў

23.08.2018, 11:45  |  Навіны » Грамадства

У Віцебскім раёне ў адказ на зварот Алены Янушкоўскай узмацнілі кантроль працы аўтакрамаў

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская атрымала адказ з Віцебскага абласнога саюзу спажывецкіх таварыств на свой зварот адносна нізкай якасці працы аўтакрамы ў вёсцы Бараўляны Віцебскага раёна.

У адказе ёй паведамілі, што па выніках звароту быў пашыраны асартымент хлеба і хлебабулачных вырабаў ад ААТ «Віцебскхлебпрам», праведзены маніторынг аўтакрамы, а “камерцыйнай службай УП «Віцебская універсальная база» праца аўтакрамаў узятая пад строгі кантроль”.

Таксама Алене Янушкоўскай параілі па ўсіх пытаннях і прапановах у сферы гандлёвага абслугоўвання, а таксама выяўленых парушэннях Правілаў гандлю звяртацца на прамую лінію УП «Віцебская універсальная база» па телефонах 65-73-06, 65-72-01.

Навіны па тэме