Раман Ганчароў: бел-чырвона-белы сцяг павінен быць ушанаваны (відэа)

09.12.2018, 17:31  |  Навіны » Палітыка

Раман Ганчароў: бел-чырвона-белы сцяг павінен быць ушанаваны (відэа)

 

Менскі абласны каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Раман Ганчароў выступіў у падтрымку законапраекту аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці бел-чырвона-беламу сцягу як першай дзяржаўнай сімволікі.

Сам ён актыўна збірае подпісы за гэта ў Маладзечна. А пазней дакумент плануецца ўнесці ў Палату прадстаўнікоў пры падтрымцы Ганны Канапацкай.

“Бел-чырвона-белы сцяг павінен быць ушанаваны, бо гэта наша гістарычная каштоўнасць. Гэта памяць. Далучайцеся да нашай кампаніі”, - заклікаў Раман Ганчароў.

Навіны па тэме