Таццяна Канеўская: “Табакеркі” – адна з галоўных праблемаў (фота, відэа)

18.09.2019, 13:56  |  Навіны » Грамадства

Таццяна Канеўская: “Табакеркі” – адна з галоўных праблемаў (фота, відэа)

 

Таццяна Канеўская, якая балатуецца ў дэпутаты па Савецкай акрузе Гомеля, назвала адной з галоўных праблемаў гораду і рэгіёну з’яўленне шапікаў “Табакерка”.

“Чаму менавіта “Табакерка”? Чаму менавіта шапікі? Чаму грошы за тытунёвыя вырабы павінны ісці аднаму чалавеку? Гэта ж атрымліваецца манаполія, бо ўвесь прыбытак ад цыгарэтаў, ад тытунёвых вырабаў будзе ісці толькі ў “Табакерку”, - заявіла яна.

Актывістка адзначыла, што ў той час, як афіцыйна Беларусь змагаецца з курэннем, паўсюль з’яўляюцца “Табакеркі”. У тым ліку ў Гомелі насупраць гарадскога ліцэю № 1, дзе навучаюцца вучні, пачынаючы з 7-8 класаў, і музыкальнай школы.

“Гэта была апошняя кропля”, - падкрэсліла Таццяна Канеўская і заклікала далучацца да ейнай ініцыятыўнай групы, каб разам змагацца з табакеркамі.

Таццяна Канеўская: “Табакеркі” – адна з галоўных праблемаў (фота, відэа)
Таццяна Канеўская: “Табакеркі” – адна з галоўных праблемаў (фота, відэа)

Навіны па тэме