Сьпіс затрыманых і асуджаных пасьля падзеяў 19 снежня сябраў БХД (абнаўляецца)

21.12.2010, 09:18  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

Падаем вядомы на сёньня сьпіс затрыманых і асуджаных пасьля падзеяў 19 сьнежня на Плошчы Незалежнасьці ў Менску сябраў БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага. Калі вы ведаеце кагосьці, хто не ўвайшоў у гэты сьпіс, пакідайце інфармацыю у каментах. Калі вы жадаеце прапанаваць сваю дапамогу сродкамі, рэчамі ці часам, зьвяртайцеся да Ірыны Логвін па тэл. +375296274916.

Александровіч Вадзім (журналіст, сябра  ініцыятыўнай групы Рымашэўскага, затрыманы на офісе БХД) - адпушчаны без складання пратакола;

- Анянкоў Сяргей  - 10 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Багінская Ніна (сябра КХП БНФ і ініцыятыўнай групы Рымашэўскага) - штраф 30 базавых велічыняў;

- Бакур Юры (Берасьце, затрыманы 21 снежня ў Берасьці)  - 5 сутак (Берасьце);

- Бацоха Уладзімір (Пружаны, затрыманы на офісе БХД) - адпушчаны без складання пратакола;

- Бядко Іван (Слонім, давераная асоба Рымашэўскага) - 15 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Васілевіч Натальля - 15 сутак (у ізалятары на вул. Скарыны,2);

- Васільеў Сяргей (Мёры) - 15 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Васьковіч Яўген (Бабруйск) - 12 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Губская Ірына (давераная асоба Рымашэўскага) - 10 сутак (у ізалятары на вул. Скарыны,2);

- Дашкевіч Андрэй (затрыманы 20 снежня) - 15 сутак (у Жодзіна);

- Дашкевіч Віктар (Копыль) - штраф 30 базавых велічыняў (інвалід 2 групы);
 
- Дземідзенка Мікола (Малады Фронт, давераная асоба Рымашэўскага, затрыманы 20 снежня) - 15 сутак (у Жодзіна);

- Ількевіч Аляксандр - 10 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Кім Андрэй - 10 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Кім Тацьцяна - штраф 30 базавых велічыняў;

- Клімовіч Юры (Гомель, давераная асоба Рымашэўскага, затрыманы 18 снежня ў Гомелі) — 15 сутак (Гомель);

- Кучынскі Барыс (Слонім) - 15 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Лялевіч Ян (Гародня) - 10 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Мілінец Алесь — 12 сутак (на зав. Акрэсціна, 36); 

- Нікітенка Руслан (Гомель) -10 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Рымашэўскі Віталь (кандыдат у прэзідэнты ад БХД) - абвінавачваньне па арт. 293, ч. 1 і 2 КК РБ «Масавыя беспарадкі» (у следчым ізалятары КДБ);

- Сай Сяржук -  10 сутак (у Жодзіна);

- Севярынец Павал - (кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага) - абвінавачваньне па арт. 293, ч. 1 і 2 КК РБ «Масавыя беспарадкі» (у следчым ізалятары КДБ);

- Слядзеўская Кацярына (Берасьце) - 10 сутак (у ізалятары на вул. Скарыны,2);

- Сташулёнак Вераніка – штраф 30 базавых велічыняў;

- Трафімчук Зьміцер (затрыманы ля офіса БХД) - адпушчаны без складання пратакола;

- Хведарук  Зьміцер (Малады Фронт) - 10 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Шамбалава Тацяна (Магілёў, давераная асоба Рымашэўскага) - 10 сутак (у ізалятары на вул. Скарыны,2);

- Шарэнда Андрэй (Берасьце, затрыманы 21 снежня ў Берасьці)  - 5 сутак (Берасьце);

- Шурхай Зміцер (Берасьце, давераная асоба Рымашэўскага, затрыманы 21 снежня ў Берасьці)  - 5 сутак (Берасьце);

- Шэін Аляксей - 12 сутак (на зав. Акрэсціна, 36);

- Ючкавіч Аксана -- 10 сутак (у ізалятары на вул. Скарыны,20);

- Уладзімір Яроменак (Малады Фронт, у ініцыятыўнай групы Рымашэўскага, затрыманы 20 снежня) - 15 сутак (у Жодзіна).

 

Сьпіс можа дапаўняцца. Поўныя сьпісы затрыманых, якія ўвесь час абнаўляюцца, можна паглядзець на сайтах ПЦ "Вясна" , "Нашай Нівы" і "Радыё Свабода". Таксама на сайце ПЦ "Вясна" ўвесь час абнаўляюцца вынікі судовых паседжанняў па розных судах Менска. Таксама на сайце "Нашай Нівы"  - сьпісы зьняволеных у сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на зав. Акрэсьціна, 36.

 

Па інфармацыі, якая маецца  на дадзены момант, адміністратыўна затрыманыя пасьля Плошчы могуць знаходзіцца ў трох месцах:

- у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (г.Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36; тэл.: (017) 220 44 42);

- у Мінскім РУУС (г.Мінск, вул.Ф.Скарыны, 20; тэл.: (017) 268 88 02);

- у Жодзінскім РУУС (г.Жодзіна, ул.Сухаградская, 1; тэл.: (8 017 75) 33 4 44).

 

Таксама на афіцыйным сайце ГУУС Мінгарвыканкама былі змешаныя тэлефоны, па якіх можна дведацца пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых 19 і 20 снежня падчас несанкцыянаванай акцыі: Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў ГУУС Мінгарвыканкама (БРНС): 8-( 017) -229-48-88,8-( 017) -229-46-12. Тэлефоны працуюць кругласутачна!

 

У ЦІП на Акрэсціна перадачы зараз прымаюцца з 9.00 да 18.00 (хаця афіцыйна з 10.00 да 13.00).

У Мінскім РУУС - з 10.00 да 17.00.

У Жодзінскім РУУС – з 14.00 да 17.00.

Навіны па тэме