Віталь Рымашэўскі прыняў удзел у працы круглага стала “Беларуская энэргетыка: атамны і альтэрнатыўны шлях развіцця” (фота)

06 кастрычніка 2009 16:38  |  Грамадства

Віталь Рымашэўскі прыняў удзел у працы круглага стала “Беларуская энэргетыка: атамны і альтэрнатыўны шлях развіцця” (фота)Віталь Рымашэўскі прыняў удзел у працы круглага стала “Беларуская энэргетыка: атамны і альтэрнатыўны шлях развіцця” (фота)Віталь Рымашэўскі прыняў удзел у працы круглага стала “Беларуская энэргетыка: атамны і альтэрнатыўны шлях развіцця” (фота)У панядзелак 5 кастрычніка МГА “Добрая воля” правяла круглы стол на тэму “Беларуская энэргетыка: атамны і альтарнатыўны шлях развіцця”. Абмеркаванне гэтай тэмы праходзіла ў сувязі з перспектывай будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. Прадметам гутаркі стала заявава аб АУНА (ОВОС), апублікаваная дырэкцыяй будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

У круглым стале ўзялі ўдзел аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне тэхнікі, эканомікі і біялогіі, а таксама прадстаўнікі хрысціянскіх цэркваў і грамадскіх аб’яднанняў. Чакаўся ўдзел прадстаўнікоў дырэкцыі будаўніцтва АЭС, аднак яны праігнаравалі мерапрыемства. Пад час дыскусіі заява аб АУНА сустрэла крытыку з боку ўсіх спецыялістаў, сярод якіх былі такія слынныя навукоўцы, як д.т.н, акадэмік НАН Беларусі Г.Ф.Лепін, д.б.н. акадэмік НАН Беларусі І.М. Нікітчанка, эканаміст Т.А. Новікава. К.т.н Я.І. Шырокаў пазнаёміў прысутых з перавагамі альтарнатыўнага шляху развіцця беларускай энэргетыкі.

Удзельнікі круглага стала аднадушна прызналі неабходнасць указаць заказчыку на эканамічную і экалагічную немэтазгоднасць будаўніцтва АЭС у Беларусі, прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні праекта і дамагацца “нулявога варыянту” як найбольш выгоднага для ўсіх зацікаўленых бакоў.

Болей навін