Аўтапрабег у падтрымку Дашкевіча

02 жніўня 2011 13:13  |  Палітыка

“Малады Фронт” працягвае адстойваць правы свайго зняволенага лідара. Некалькі дзясяткаў актывістаў арганізацыі, палітыкаў і журналістаў цягам сённяшняга дня наведаюць Горацкую папраўчую калонію, у штрафным ізалятары якой ужо месяц утрымліваецца Зміцер Дашкевіч.

-Зміцер Дашкевіч быў пасаджаны ў карцэр за адмову прызнаваць сябе вінаватым, а таксама выконваць здзеклівыя і незаконныя загады адміністрацыі калоніі. Пасля пераводу ў Горкі магчымасць набываць рэчы ў турэмнай краме Дашкевічу скарацілі ажно ў сем раз. Двойчы да актывіста спрабавала патрапіць яго адвакат, Мар’яна Сямешка, аднак усе спробы скончыліся безвынікова. Адказаў на гэтае пытанне наведвальнікі калоніі запатрабуюць ад кіраўніка папраўчай установы. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у аўтапрабегу, Анатоль Лябедзька, Зміцер Каспяровіч, Настасся Палажанка, Мікалай Дземідзенка ды іншыя, – паведамляе Барыс Гарэцкі.

Болей навін