УВАГА! КОНКУРС!

25.08.2011, 18:38  |  Грамадства, Культура

Распачынаецца літаратурны конкурс  маладых творцаў, прысвечаны 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Арганізатары: Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, Партыя БНФ, Рух “За Свабоду”, Малады Фронт, Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аргкамітэт руха салідарнасці “Разам”. Тэрмін: з 25 жніўня да 15 кастрычніка гг.

 

Умовы: Прымаюцца вершы, апавяданні і эсэграмадзянскай і філасофскай скіраванасці. Незалежнасць дзяржавы і незалежнасць асобы, Айчына і воля, мужнасць і  ахвярнасць, гістарычныя постаці і сучасныялідары, свабодалюбства і ўзвышанасць  духу – гэта і многае іншае можа быць  зместам вашых твораў.

 

Узрост удзельнікаў:удзельнічаць у конкурсе могуць аўтары, народжаныя пасля 25 жніўня 1991 году. Аб’ём твораў – да 10 старонак.

 

Просьба да ўдзельнікаў паведаміць кароткія звесткі пра сябе (месца пражывання, узрост, занятак, тэлефоны для кантакту).

 

Творы і звесткі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: litaraturny@gmail.com

Аўтары лепшых твораў будуць узнагароджаны прызамі і дыпломамі.

 

Склад журы:

Уладзімір Арлоў (старшыня)

Галіна Каржанеўская (сакратар)

Міхась Скобла.

Каардынатар – Аляксей Шэін (БХД)

 

Адрас электроннай пошты: litaraturny@gmail.com

Тэлефон для даведак:  VEL 130-67-68

Навіны па тэме

Фото юзера Яўген
Яўген 25.08.2011
алрасу пошты ня бачна
Фото юзера Аляксей Шэін
Аляксей Шэін 28.08.2011
Працы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе і мусяць дасылацца на адрас: litaraturny@gmail.com

Шчыра зычу посьпехаў!