Дзьмітрук: Беларусь знаходзіцца на мяжы гіпэрінфляцыі

15.09.2011, 11:36  |  Палітыка, Эканоміка

Адказны за эканамічныя пытаньні сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Георгі Дзьмітрук пракамэнтаваў вынікі таргоў валютай на дадатковай сэсіі Беларускае валютна-фондавае біржы.

 

"Беларусь знаходзіцца на мяжы гіпэрінфляцыі. Засталося толькі некалькі крокаў. Яшчэ некалькі тыдняў такіх таргоў, і мы можам туды незваротна скаціцца", - адзначыў сустаршыня БХД.

 

"Я атрымаў глыбокае расчараваньне ад дадатковае сэсіі. Рэальных таргоў не атрымалася, шмат якія заяўкі адхіляліся, не дапускаліся. Вынік, безумоўна, ёсьць, але ён не адлюстроўвае рэальнае, аб'ектыўнае сытуацыі на рынку. Калі попыт і прапанова хоць неяк супадуць, тады можна будзе пра нешта казаць", - адзначыў Георгі Дзьмітрук.

Навіны па тэме