Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру

25 верасня 2011 16:21  |  Палітыка

Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру. Актывіст БХД напісаў маці, што ў «адзіночцы» яму нашмат лепш.

– Жэня нарэшце напісаў ліст, – распавядае Рушанія Васьковіч, маці Яўгенія. – Ліст быў даволі стрыманы, як быццам сын нешта недагаворвае. Напісаў, што яго перавялі ў адзіночку, і там яму нашмат лепш, бо ён можа пісаць, чытаць кнігі, нават пасцельную бялізну даюць. Піша: «мама, прабач, але працаваць на іх я не буду!»

Нагадаем, што адміністрацыя магілёўскай калоніі даўно ўжо абяцала адправіць Яўгена Васьковіча ў памяшканне камернага тыпу. Прычына – нежаданне хлопца выконваць умовы ўнутранага рэжыму.

Іншыя ўдзельнікі па гэтай справе Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў таксама адбываюць тэрмін у Магілёўскай вобласці. Арцём – у Шклоўскай, а Павал ў калоніі № 19, – яна знаходзіцца недалёка ад калоніі № 15, у якой знаходзіцца Яўген Васьковіч.

Болей навін