Спіс затрыманых удзельнікаў “Ліцьвінскага клуба”

08 лютага 2012 21:46  |  Палітыка

Па інфармацыі праваабаронцаў, з РУУС Маскоўскага раёна Менска выпусцілі ўсіх затрыманых сёння у пратэстанцкай царкве “Ян Прадвеснік” вернікаў – праз паўтары гадзіны пасля затрымання і без складання пратаколаў. Сярод 32-х чалавек былі непаўнагадовыя –Вітаўт Сіўчык і яго аднакласніцы Кася і Марына

Таксама праваабаронцам удалося высветліць прозвішчы наступных затрыманых:

1. Багарук Марына
2. Бачышча Юрась
3. Бокун Антоній – пастар царквы “Ян Прадвеснік”
4. Ванчук Святлана
5. Васілеўская Алена
6. Гаеўскі Алег
7. Далідовіч Кацярына
8. Жандараў Дзмітрый
9. Мурашова Марыя
10. Пятроўскі Дзмітрый
11. Сітнік Павел
12. Скрэбенеў Аляксей
13. Шпакоўскі Адам
14. Унучак Андрусь
15. Унучак Кацярына
16. Хведарук Зміцер
17. Шэін Дар’я
18. Гецэвіч Юрась

Пасля 19-ай гадзіны супрацоўнікі міліцыі ў масках, павыбіваўшы вокны, уварваліся ў дом, дзе ўжо шмат гадоў па серадах праводзіцца “Ліцьвінскі клуб”. Усіх вывелі з дому і даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну, дзе ўтрымлівалі ў вялікім памяшканні. Ім забаранілі карыстацца сродкамі сувязі, непаўнагадовым не давалі магчымасці паведаміць родным пра затрыманне. 

Першапачатковай прычынай затрымання супрацоўнікі міліцыі назвалі тое, што паступіла інфармацыя пра наркотыкі ў гэтым доме. А ўжо пазней паведамілі пра падазрэнні на тое, што там праводзіла службы нейкая секта. 

Сённяшняй тэмай гістарычна-дыскусійнай пляцоўкі стала кніга Францішка Аляхновіча “У кіпцюрох ГПУ”.

Раней некаторыя грамадскія актывісты, дапытаныя ў КДБ, паведамлялі пра тое, што спецслужбы цікавяцца “Ліцьвінскім клубам”.

Болей навін