На затрыманых маладафронтаўцаў склалі пратаколы за "лаянку матам" (абнаўляецца)

21.02.2012, 10:48  |  Навіны » Палітыка

На затрыманых у Віцебску маладафронтаўцаў склалі пратаколы "за лаянку матам". Супрацоўнікі міліцыі таксама апісалі ўсе іх рэчы. Пра гэта паведаміла абласная каардынатарка БХД Тацяна Севярынец.

 

Яна таксама не вюключае, што сёння ж над імі можа адбыцца суд. "Хутчэй за ўсё, іх ужо сёння закрыюць", - адзначыла Тацяна Севярынец.

 

Нагадаем, што ў Віцебску на вуліцы Броўкі 21 лютага затрымалі чатырох маладафронтаўцаў (Уладзя Яроменку, Рамана Васільева, Міхаіла Мускага, Змітра Крэмянецкага), якія ехалі з Менску на суд над мясцовым актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам.

Навіны па тэме