Прадстаўнікі БХД увайшлі ў аргкамітэт Чарнобыльскага шляху

06 красавіка 2012 13:54  |  Палітыка

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі увайшоў у склад аргкамітэту Чарнобыльскага шляху-2012.

 

У аргкамітэт таксама ўвайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху “За Свабоду”, Беларускага Руху, АГП, “Гавары праўду”, Маладога Фронту, партыі “Справядлівы Свет”, Еўрапейскай Беларусі, грамадскага аб’яднання “Экадом”. Старшынём аргкамітэту быў абраны Юры Хадыка.

На пачатку наступнага тыдня арганізатары накіруюць у Менскі гарвыканкам заяўку, а таксама склад патэнцыйных заяўнікаў. Гатоўнасць падпісаць заяўку выказалі Юры Хадыка, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка, Аляксей Янукевіч і Таццяна Новікава.

Болей навін