Таццяна Севярынец: па дарозе ў Віцебск затрымалі Юрыя Беленькага

10.04.2012, 15:48  |  Навіны » Палітыка

Каардынатарка аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец распавяла пра абставіны разгляду 10 красавіка судовай калегіяй Віцебскага абласнога суду касацыйнай скаргі ў дачыненні актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, якая прызначала яму псіхіятрычную экспертызу ў шпіталі Рэспубліканскім клінічным псіхіятрычным шпіталі ў Навінках.

 

Паводле яе словаў, па дарозе ў суд у Віцебску быў спынены аўтамабіль з кіраўніком КХП-БНФ у Беларусі Юрасём Беленькім, якога міліцыняты абшукалі і агледзелі, пасля чаго адпусцілі. Таццяна Севярынец таксама распавяла, што на сам разгляд скаргі пусцілі толькі каля пяці чалавек, у тым ліку жонку Сяргея Каваленкі, праваабаронцаў Валянціна Стафановіча і Паўла Левінава.

 

"Каля 25-і чалавек не змаглі патрапіць на адкрытае паседжанне, бо, як нам сказалі, у залі было і так "шмат" людзей. Але гэта былі людзі ў цывільным, якіх запусцілі туды, каб у залю не змаглі патрапіць неабыякавыя людзі. У сувязі з гэтым мы, усе тыя, хто не змог патрапіць у суд, напісалі скаргі", - адзначыла каардынтарка БХД.

Навіны па тэме