Анатоль Міхнавец: калі памяць пра герояў будзе жыць, тады мы пераможам (відэа)

06.09.2012, 15:26  |  Палітыка, Грамадства, Відэа на сайце

Сябар Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, старшыня ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць" Анатоль Міхнавец павіншаваў беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасня ў памяць аб перамозе ў 1514 годзе пад Воршай войска ВКЛ над маскоўскімі акупантамі.

 

"Заклікаю ўсіх у гэты дзень наведаць Аршанскае поле і ўшанаваць памяць нашых ваяроў, якія змагаліся тады, каб мы цяпер жылі", - заклікаў ён, адзначыўшы, што кожны год улады спрабуюць затрымаць тых, хто прыязджае ўшанаваць беларускіх герояў.

 

Тых жа, хто не здолее наведаць Аршанскае поле, Анатоль Міхнавец заклікаў ушанаваць гэты дзень у сваім мястэчку ці горадзе, "каб мы памяталі пра нашых герояў, каб пераемнасць паміж пакаленнямі не перарывалася". "Калі памяць пра герояў будзе жыць, тады мы пераможам. Жые Беларусь!", - падкрэсліў ён.

 

Навіны па тэме