Аршанскія актывісты БХД адзначылі бітву пад Воршай (фота)

08.09.2012, 10:06  |  Навіны » Грамадства

Напярэдадні ўгодкаў бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, аршанскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі адведалі мясьціны, дзе войска ВКЛ перамагло ўтрая большае маскоўскае войска.


"Мы запалілі сьвечкі і разам маліліся за супакой душаў загінулых ваяроў. Зранку малебен, які замовілі прыхільнікі БХД, прайшоў у царкве, а ўвечары памінальная служба прайшла ў аршанскім касьцёле сьвятога Язэпа", - паведаміў аршанскі каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.


Пасьля малебну актывісты скіраваліся на поле Аршанскай бітвы. Гэта тэрыторыя ўздоўж рэчкі Крапівенкі каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёну.

 

Навіны па тэме