Яўген Васьковіч выйшаў з карцэру

12 верасня 2012 09:58  |  Палітыка

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла маці вязьня,Рушаньня Васьковіч. Больш зьвестак пра сына яна ня мае: 

«Учора я званіла ў калёнію, і мне сказалі, што вызвалілі сына з карцэру. Але як пачуваецца, што далей, — нічога ня ведаю. Ліста пакуль не атрымала».

Сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за спробу падпалу будынка Бабруйскага КДБ. Яўгена Васьковіча залічылі ў «злосныя парушальнікі турэмнага рэжыму» і за год ужо некалькі разоў зьмяшчалі ў карцэр.

Болей навін