Сяргей Луканін: “Гэта добра спланаваная правакацыя”

08 кастрычніка 2009 19:31  |  Грамадства

Мінская міліцыя спрабавала трапіць у будынак царквы “Новае жыццё”.  Візіт пракаментаваў  юрыст царквы Сяргей Луканін.  

“Спачатку да царквы пад’ехаў джып  на якім прыехалі невядомыя у цывільным. Пасля пад’ехала хуткая дапамога. Прычым не звычайная, якія ездзяць на шараговыя выезды, а нейкая  шэрая. Як паведамілі знаўцы – гэта спецыяльная хуткая дапамога. Пасля пад’ехалі людзі у цывільным на волзе і мікрааўтобус  міліцыянтаў, агулам 15-20 чалавек.  Яны патрабавалі адчыніць будынак, спасылаючыся на заяву аб злачынстве. Мы сказалі, што у нас усё добра і мы не збіраемся адчыняць дзверы.  Каля гадзіны няпрошаныя госці хадзілі ля будынку, але сілай дзверы адчыняць не спрабавалі. “ – паведаміў прэсавай службе БХД юрыст царквы “Новае жыццё“ Сяргей Луканін

Нагадаем, што вернікі царквы “Новае жыццё” вырашылі не аддаваць будынак царквы уладам, негледзячы на рашэнне суду. 22 жніўня ўлады Менску ўручылі прадстаўнікам суполкі акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны праводзяць у храме бестэрміновае кругласутачнае дзяжурства з мэтай не дапусьціць захопу будынку ўладамі.

“Мы упэўненыя, што гэта добра спланаваная  правакацыя з мэтаЙ уздзейнічаць на псіхалагічны стан хрысціянаў, трымаць іх у напружанні“, – адзначыў Сяргей.

Болей навін