БХД правяла кансультацыі аб супольнай дзейнасці з АГП

18 студзеня 2013 13:29  |  Галоўныя навіны

Кіраўнікі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі правялі кансультацыі аб сумеснай дзейнасці ў 2013 годзе.

 

Як адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, “кансультацыі былі вельмі плённымі, мы дамовіліся пра рэальныя дзеянні”. У прыватнасці, бакі дамовіліся пра правядзенне супольных кампаній у бягучым годзе па чатырох наступных пытаннях:

 

1) кампанія “Рада народных дэпутатаў” БХД і сацыяльныя кампаніі АГП;

2)вызваленне палітвязняў і даследванне справаў зніклых палітыкаў;

3) правядзенне прыватызацыі і пенсійнай рэформы;

4) вырашэнне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і будаўніцтва Астравецкай АЭС.

 

У лютым адбудуцца паседжанні сумесных працоўных групаў па пытанні вызвалення палітвязняў і даследвання справаў зніклых палітыкаў, а таксама па міжнароднай дзейнасці. Апроч таго, у Менску і рэгіёнах пройдуць сумесныя паседжанні рэгіянальных кіраўнікоў БХД і АГП. 

Болей навін