Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

30 сакавіка 2013 22:01  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя віншуе ўсіх хрысьціянаў, якія 31 сакавіка адзначаюць Сьвята Сьвятаў – Уваскрасеньне Госпада нашага Ісуса Хрыста!

 

Жадаем усім нам, каб гэты Вялікдзень сагрэў і зьмякчыў нашыя сэрцы, дапамог нам усім сапраўды прыняць сьвятло Уваскрасеньня Хрыста. Бо калі мы самі здолеем уваскрэснуць ва Ўкрыжаваным і Ўваскрослым Хрысьце і пайсьці за ім ня толькі на словах, але і ўсім сваім жыцьцём, то тады ўваскрэсьне і нашая краіна Беларусь! Іначай жа мы ў лепшым выпадку будзем проста як “медзь звонкая, альбо кімвал гулкі”.

 

Са сьвятам вас, дарагія браты і сёстры!

 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Болей навін