Рымашэўскі: «Дзяды» – гэта духоўны крыніца для беларусаў

03 лістапада 2013 12:09  |  Палітыка

Прыцягнуць увагу
шырокай грамадскасці да знакавага для беларусаў месцы – Курапатаў –
дэмакратычным сілам не ўдалося, прызнаў у каментары БелаПАН сустаршыня
аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД ),
экс -кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі 3 лістапада падчас шэсця да месца
масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

 

Каментуючы акцыю
апазіцыі з нагоды дня памінання продкаў «Дзяды», якая праходзіць сёння, ён
адзначыў, што ў гэтым годзе людзей сабралася хай не значна, але менш, чым у
мінулым, і гэта – негатыўны момант. «У мінулым годзе было не вельмі добрае
надвор’е, а цяпер – проста выдатнае. Таму спісаць усё на надвор’е не атрымаецца»,
– сказаў палітык.

 

Паводле яго слоў,
нягледзячы на тое, што палітычныя сілы Беларусі вядуць актыўныя дэбаты па
праблеме Курапатаў, прыцягнуць шырокую ўвагу грамадскасці да яе не ўдалося. У
гэтым Рымашэўскі бачыць і віну БХД.

 

«З пытання па
Курапатах пачаўся беларускі народны рух, нацыянальная самасвядомасць. «Дзяды» –
гэта духоўны крыніца для беларусаў», – падкрэсліў сустаршыня аргкамітэту БХД.

 

На пытанне, ці
могуць «Дзяды» аб’яднаць вакол сябе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, палітык
адказаў, што “патэнцыял у гэтым ёсьць”. «Наша шматпакутная гісторыя
павінна была б даўно аб’яднаць вакол сябе беларускі народ, таму што беларусам
няма чаго дзяліць», – сказаў Рымашэўскі. Аднак, дадаў ён, пакуль згоды па гэтым
пытанні да канца няма нават сярод прадстаўнікоў правых сіл.

 

Тым не менш, той
факт, што людзі штогод выходзяць у гэты дзень на вулічную акцыю, паказвае : у «Дзядоў»
ёсць патэнцыял, які аб’ядноўвае, рэзюмаваў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін