БХД перадала ў парламент 600 подпісаў за змены закона аб ахове здароўя

03.03.2014, 15:54  |  Навіны » Палітыка

Прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі перадалі ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь чарговыя 600 подпісаў за змяненне закону "Аб ахове здароўя".

 

Зараз праетк закону аб унясенні зменаў у закон "Аб ахове здароуя" знаходзіцца у Савеце Рэспублікі, куды быў накіраваны пасля прыняцця яго ў першым чытанні ў Палаце Прадстаўнікоў.

 

Агулам на дадзены момант у падтрымку прапанаваных БХД зменаў было даслана каля 9500 подпісаў.

 

Нагадаем, юрыдычная камісія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў 2012 годзе падрыхтавала свае прапановы па ўнясенні змяненняў у Закон. Вось асноўныя з іх:

 

- Увесці права для лекара адмовіцца ад правядзення аборту, за выключэннем выпадкаў правядзення аборту па медыцынскіх паказаннях, і адсутнасці магчымасці замены лекара.

 

- Увесці абавязковы пяцідзённы перыяд чакання з моманту падачы заявы аб намеры зрабіць аборт да моманту яго правядзення;

 

-. Абавязаць лекараў інфармаваць жанчын аб рэлігійных і грамадскіх арганізацыях, якія займаюцца прафілактыкай абортаў;

 

- Скараціць тэрмін для правядзення аборту да 7 тыдняў;

 

- Выключыць сацыяльныя паказанні для абортаў (11 студзеня 2013 году большасць сацыяльных паказчыкаў скасаваная);

 

- Увесці забарону правядзення клінічных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах.

 

Навіны па тэме