Менск: 4 прагаласаваўшых пры назіральніку, 125 - без яго

19.03.2014, 10:43  |  Навіны » Палітыка

У Менску на 51-м участку Чыгуначнай акругі № 20 у першы дзень датэрміновага галасавання назіральнік спазніўся і прыйшоў на 3 гадзіны пазней пасля адкрыцця ўчастку.

 

Да канца дня пры ім прагаласавалі на ўчастку толькі тры чалавекі, тады як агульная сума прагаласаваўшых у той дзень, паводле дадзеных участковай камісіі, - 129 чалавек.

 

Такім чынам, калі верыць участковай камісіі, за тры гадзіны на ўчастку прагаласавалі 125 чалавек, а ў астатнія чатыры гадзіны - чатыры.

Навіны па тэме