Сяргей Верамеенка: БХД супраць сертыфікацыі тавараў за кошт прадпрымальнікаў (відэа)

14.05.2014, 10:33  |  Грамадства, Эканоміка, Відэа на сайце

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступае за поўную адмену сертыфікацыі тавараў за кошт прадпрымальнікаў. Пра гэта ў межах праекту Epramova заявіў гарадзенскі актывіст аргкамітэту БХД, індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Верамеенка.

 

"Калі вы ідзяце ў краму і набываеце тавары альбо прадукты харчавання - гэта тыя рэчы, якія ўжо сертыфікаваныя. Але гэта зроблена за кошт вытворцаў, а не за кошт крамы", - адзначыў ён.

 

Сяргей Верамеенка падкрэсліў, што праблема сертыфікацыі тавараў за кошт прадпрымальнікаў узнікла пасля ўступлення Беларусі ў Мытны саюз. "Гэта незразумелае ўтварэнне, у якім мы ўсе зрабіліся закладнікамі гэтай палітыкі", - сказаў ён.

Навіны па тэме