10-гадовая Ядвіга Малашчанка з Баранавічаў хоча вучыцца па-беларуску

29.08.2014, 11:17  |  Навіны » Грамадства

10-гадовая Ядвіга Малашчанка з Баранавіч да гэтага часу не ведае, ці будзе навучацца ў 5-ым класе гімназіі № 4 па-беларуску. Сям’я чакае адказу.

 

Дзяўчынка не намерана вучыцца па-расейску, – кажа яе мама Таццяна Малашчанка:

- Вось гэта мне невядома, ці будзе яна займацца ў беларускім класе, але, што па-расейску яна займацца не будзе – гэта яна мне гаворыць кожны дзень. Я не ведаю, што фактычна рабіць у гэтай сітуацыі. Не ўспрымае яна навучанне па-расейску. Нешта трэба рабіць. Міністэрства адукацыі адказала на нашу карысць: калі нават адзін вучань хоча навучацца па-беларуску, яны мусяць арганізаваць гэты працэс.

 

Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй школе № 40 Магілёва, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў увагу на неабходнасць папулярызацыі больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі.

 

Магчыма, гэта падштурхне баранавіцкіх чыноўнікаў на рашэнне пытання на карысць адданай беларускі Ядвігі Малашчанкі?

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны па тэме