Беларускіх дзяцей-лаўрэатаў міжнародных музычных конкурсаў пазбавілі магчымасці вучыцца

16 верасня 2014 15:55  |  Грамадства

Інтэрнат
каледж-гімназія пры Дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Мінску не адчыніўся 1 верасня,
а яго насельнікаў, палова з якіх з’яўляецца лаўрэатамі міднароных і беларускіх
конкурсаў, пазбавілі інтэрнату. Пра гэта прэсавай службе БХД паведамілі бацькі іншагародніх
навучэнцаў.

 

Бацькоў
прымусілі напісаць заявы, што іх дзеці будуць навучацца па індывідуальным
графіку. Ён заключаецца ў тым, што два разы на тыдзень дзеці прыязджаюць у Мінск
да настаўніка музыкі, а астатнія веды атрымліваюць па электроннай пошце. “Дзяцей
са ззвычайнай якаснай адукацыі перавялі на дыстанцыйнае”, – кажуць бацькі.

 

Прадстаўнікі
Міністэрства культуры, якія прыязджалі на сустрэчу з бацькамі, па-хамску
заявілі, што інтэрнат знаходзіцца ў аварыйным стане і таму зачынены назаўжды.
Але ж бацькі мяркуюць, што сапраўдная прычына закрыцця ў тым, што будынак
знаходзіцца ў зручным месцы ў цэнтры
Менска – на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Кісялёва, і яго нехта запрыкмеціў.

 

Міністэрства
і рэктар Акадэміі музыкі далі бацькам “выбар”: альбо дзяцей засяляюць у будынак былой школы, перароблены
ў начлежку для часовога прабывання турыстаў, альбо ўпасяляяюць іх – пераважна дзяўчынак
13-14 гадоў – у інтэрнат для працоўных. Як будуць жыць разам дзяўчынкі і
дарослыя мужчыны, улады не хвалюе. Большза тое, ніводны з будынкаў не
прыстасаваны для навучання музыкай. Калі ў былым інтэрнаце ў кожным пакоі
стаяла піяніна і былі асобныя пакойчыкі для заняткаў, то тут гэтага няма.

 

Зараз
бацькоў дзяцей па адным выклікаюць і прымушаюць напісаць заявы, што яны
згодныя, каб іх дзяцей засялілі ў турыстычны хостэл.

 

Бацькі
на наступным тыдні збіраюцца правесці ўласны сход, каб вырашыць, што рабіць
далей. На чыноўнікаў у іх спадзеваў ужо няма. “Фактычна дзяцей пазбавілі магчымасці
вучыцца. Яны стала ездзілі на гастролі, выйгравалі конкурсы, прадстаўлялі
Беларусь за мяжой, а цяпер іх навучанне перакрэсліваюць”, – кажуць бацькі.

Болей навін