Беларускія і літоўскія палітыкі абмеркавалі падрыхтоўку да саміту Усходняга Партнёрства

25.11.2014, 11:34  |  Навіны » Палітыка

У Літве кіраўнікі беларускіх і літоўскіх палітычных партый абмеркавалі планы сумеснай падрыхтоўкі да саміту Усходняга Партнёрства, які пройдзе ў траўні 2015 года ў Рызе.

 

Дамоўлена, што напярэдадні саміту будуць праходзіць беларуска-літоўскія кансультацыі з удзелам грамадзянскай супольнасці, палітычных партый, каб беларускія дэмакратычныя сілы прадставілі адзіную пазіцыю на Рыжскім саміце.

 

Нагадаем, што БХД падрыхтавала і правяла слуханні ў парламенце Літвы ў 2013 годзе падчас Віленскага саміту Усходняга Партнёрства.

Навіны па тэме