Севярынец прэзентаваў "Беларускую глыбіню" у Браславе, Мёрах, Шаркаўшчыне, Глыбокім і Бягомлі (фота)

26.01.2015, 19:21  |  Навіны » Грамадства

Пісьменнік, былы палітвязень і сустаршыня БХД Павал Севярынец правёў прэзентацыі сваёй кнігі "Беларуская глыбіня" у Браславе, Мёрах, Шаркаўшчыне, Глыбокім і Бягомлі.

"Беларуская глыбіня" - кніга, напісаная Севярынцам падчас ссылкі за Плошчу 2010 года, складаецца з 84 эсэ, прысвечаных беларускай гісторыі, асобам, нацыянальнай ідэі і духоўнасці.

Падчас сустрэчаў таксама абмяркоўваліся новая хваля беларусізацыі, праекты "Беларускі Хрысціянскі Хіт" і "Народная Біблія"; з актывістамі БХД адбыліся нарады адносна грамадска-палітычнай кампаніі 2015 года.

Навіны па тэме