Севярынец прэзентаваў "Беларускую глыбіню" у Карэлічах, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску (фота)

02.02.2015, 14:59  |  Галоўныя навіны, Грамадства

Пісьменнік, былы палітвязень і сустаршыня БХД Павал Севярынец правёў прэзентацыі сваёй кнігі "Беларуская глыбіня" у Карэлічах, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску.

"Беларуская глыбіня" - кніга, напісаная Севярынцам падчас ссылкі за Плошчу 2010 года, складаецца з 84 эсэ, прысвечаных беларускай гісторыі, асобам, нацыянальнай ідэі і духоўнасці.

Падчас сустрэчаў таксама абмяркоўваліся новая хваля беларусізацыі, праекты "Беларускі Хрысціянскі Хіт" і "Народная Біблія"; з актывістамі БХД адбыліся нарады адносна грамадска-палітычнай кампаніі 2015 года.

Апроч таго, Павал Севярынец з жонкай Вольгай наведалі былога палітвязня Міколу Аўтуховіча.

Навіны па тэме