Куды дзеліся ходнікі?

13 ліпеня 2015 11:40  |  Грамадства

Куды дзеліся ходнікі?

„Куды дзелася тратуарная плітка на вуліцы Перамогі?” – задаюць пытанне жыхары аграмястэчка Капцёўка, Гарадзенскага раёна. Пакуль населены пункт быў вёскай, то ходнікі ўздоўж вуліцы былі. Змена статусу на аграмястэчка пазбавіла жыхароў ходнікаў на гэтай вуліцы.

Жыхар аграмястэчка, каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзеншчыне Мікола Баўсюк заўважае, што гэта стварае небяспеку для пешаходаў:

– Ходнікі былі, зручна было хадзіць. А зараз вялікая небяспека, бо на гэтым павароце здараюцца аварыі. А нам прыходзіцца хадзіць па гэтай вуліцы. У дождж, снег без ходнікаў нязручна. Калі была вёска, ходнікі былі, а як стаў аграгарадок, яны зніклі. Калі праводзілі камунікацыі пад ваду, газ, усё перавярнулі, а зараз ніхто нічога рабіць не хоча

На падведзеных камунікацыях Капцёўкі цяпер будуюцца новыя дамы, але жыхары не ўпэўненыя, што і там з’явяцца ходнікі, на якіх пешаходы будуць пачувацца бясьпечна.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Капцёўка

Болей навін