Віталь Рымашэўскі. Выбары і дэвальвацыя

26.08.2015, 12:51  |  Блог Віталя Рымашэўскага, Палітыка

Віталь Рымашэўскі. Выбары і дэвальвацыя
Абсалютна відавочна, што Беларусь, дзякуючы дзеючай улады, пастаўлена ў татальную залежнасць ад расійскай эканомікі, ад расійскіх інвестыцый. Эканамічнага крызісу чакалі і бізнесмены і аналітыкі. Акрамя таго, з улікам прыхільнасці эканомікі да экспарту ў РФ, пры абвале расійскага рубля дэвальвацыя беларускага непазбежная. Расійскі рубель упаў на 33-34% (71 рубель за даляр). Бярэм курс беларускага рубля да дэвальвацыі расійскага - 15400 за 1$, - значыць, прапарцыйная дэвальвацыя: 20300- 20500 бел. руб. за даляр.

Так што крызіс быў абсалютна прагназуемым і чаканым. Нечаканасцю для ўсіх стала толькі адно - тое, што абвал рубля, а адпаведна, і немінучае збядненне насельніцтва здарылася да 11 кастрычніка.

Ва ўмовах Беларусі ЗАЎСЁДЫ палітычная мэтазгоднасць вышэй за эканамічную. НІКОЛІ яшчэ за месяц да галасавання не было абвалу рубля. Яго стрымлівалі штучна, заўсёды здараўся пасля "выбараў". Да дня галасавання любой цаной падтрымліваўся курс валюты і ўзровень заробкаў адпаведна.

У 2015 усё па-іншаму. Абвальная дэвальвацыя не пасля даты галасавання, а адразу пасля падачы подпісаў на рэгістрацыю кандыдатаў азначае толькі адно - з нагоды працягу і заканчэння гэтага спектакля "выбары" ўлады не турбуюцца. Усе, хто маглі б стаць рэальнымі небяспечнымі апанентамі альбо не ўдзельнічалі ў якасці прэтэндэнтаў, альбо не здалі подпісы... Зразумела і ўмова, аб якой разважаў Лукашэнка з нагоды вызвалення палітвязняў - вызвалілі адразу, пасля падачы/непадачы кандыдатаў на рэгістрацыю. Стала ясна, што далей з "выбарамі" праблем не будзе...

Навіны па тэме