Пахаваньне Алеся Чаркашына плянуецца 1 верасьня ў Берасьці

30 жніўня 2015 21:51  |  Палітыка

Пахаваньне Алеся Чаркашына плянуецца 1 верасьня ў Берасьці

Цела загінулага ва Ўкраіне беларуса Алеся Чаркашына прывязуць у Берасьце позна ўвечары 31 жніўня. Пра гэта распавеў Свабодзе сябра БХД Зьміцер Шурхай.

Мяркуецца, што пахаваньне пройдзе ў аўторак, 1 верасьня.

Берасьцейскія актывісты займаюцца пошукам месца на могілках і трымаюць кантакт з маці Алеся Чаркашына.

Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памер у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Мужчына ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару.

Болей навін