Актывістаў БХД не задаволіла тое, як зрабілі паркоўку ля кардыяцэнтру (фота)

11 чэрвеня 2017 16:11  |  Грамадства

Актывістаў БХД не задаволіла тое, як зрабілі паркоўку ля кардыяцэнтру (фота)

Хаця на прыёме 7
чэрвеня намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Сяргей Саглаеў і заявіў
актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, што паркоўка каля абласнога
кардыялагічнага Цэнтра ўжо
робіцца
, аднак тое, што там робіцца, цяжка назваць паркоўкай.

“Даішнікі
паставілі кучу знакаў, адзін папярэджвае, што ўезд на вузкую дарожку ўздоўж
агароджы Цэнтру забаронены. На другім баку – два знакі, што паркоўка тут,
паркавацца трэба ўздоўж праспекту Люднікава да мосту праз Віцьбу, пачынаючы ад
перакрыжавання Люднікава з Гагарына і Камуністычнай, абмінаючы аўтобусны
прыпынак. Папярэчная разметка на гэта ўказвае. Машыны тут і раней паркавалі,
але як бы нелегальна. А вось наведвальнікі не заўважылі зменаў, і па-ранейшаму,
паднырнуўшы пад знак забароны прыпынку, паркуюцца на газоне”, – адзначыла
каардынатар БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.

Пры гэтым яна
нагадала, што ўлады абяцаюць зрабіць паркоўку з 2005 года. “І тое, што зрабілі,
не ўскапаўшы газон, утрамбаваны машынамі за шмат гадоў, не паправіўшы бардзюры,
зруйнаваныя тымі ж машынамі, не сведчыць аб гаспадарскім поглядзе на праблему.
А будуць жа справаздачыцца, што па звароце грамадзян зрабілі – якія малойцы! Не,
спадарства, так не пойдзе! 13 чэрвеня ідзем да вас”, – дадала яна.

Болей навін