Канцэрт вядомых беларускіх выканаўцаў у падтрымку касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску

11.02.2011, 15:31  |  Культура, Абаронім касцёл св. Язэпа, Рэлігія

У нядзелю, 13 лютага, а 18-й гадзіне ў Чырвоным касьцеле адбудзецца акустычны канцэрт у падтрымку вяртаньня менскага касцёла Сьв. Язэпа і кляштара бернардзінаў.


Канцэрт распачнецца аповядам зь гісторыі сьвятыні і яе сучаснага стану. Перад слухачамі выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх гурт «Рэха», Зьміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Плясанаў, Тацьцяна Беланогая, Алег Хаменка, Андрэй Мельнікаў і іншыя. Вечарына завершыцца супольнай малітвай і выкананьнем сьпеву «Магутны Божа».

 

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых і неабыякавых да лёсу каталіцкай спадчыны сталіцы. Уваход свабодны.

Навіны па тэме