Рада міністраў замежных спраў ЕЗ абмяркуе санкцыі супраць Беларусі

08.04.2011, 13:36  |  Навіны, Свет, Палітыка

Чарговае пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў Еўразвязу пройдзе ў Люксембургу 12 красавіка, паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйны сайт Рады ЕЗ. На ім плануецца абмеркаваць  дакумент аб эканамічных санкцыях супраць Беларусі, падрыхтаваны дыпляматычнай службай ЕЗ. 


Пра абмеркаванне ўжывання эканамічных санкцыяў у дачыненні да Беларусі паведамляе таксама інтэрнэт-рэсурс Delfi са спасылкай на МЗС Літвы. «У першую чаргу трэба ўсталяваць мэты такіх мер, мадальнасць і іх магчымае дзеянне. Таксама неабходна прадугледзець і выпадкі іхняга адзыву, калі сітуацыя ў Беларусі будзе мяняцца. Мы не ўхваляем тыя эканамічныя санкцыі, з-за якіх могуць пацярпець грамадзяне Беларусі», - цытуе партал дакумент, падрыхтаваны МЗС Літвы і перададзены ўраду.


На мінулым тыдні шэраг прадстаўнікоў Еўразвязу заявілі, што Брусэль разглядае ўвядзенне ў дачыненні да Беларусі "мэтавых эканамічных санкцыяў".

Крыніца: Хартыя97

Навіны па тэме