У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)

05.10.2011, 11:22  |  Свет, Палітыка

Чэшская пратэстанцкая царква абвясціла 4 кастрычнік 2011 года днём посту і малітвы за Беларусь. Невялікая група чэшскіх вернікаў з розных цэркваў сабралася ў Празе ў бажніцы царквы “Křesťanské společenství” (Хрысціянская супольнасць), а дзясяткі іншых малiлiся ў сваiх дамах у многіх месцах па ўсёй краіне.

 

Удзельнікам была прадастаўлена папярэдняя інфармацыя аб сітуацыі ў Беларусі, яны атрымалi малітоўныя тэмы, таму прыйшлi падрыхтаваныя. У цэнтры малітвы былі палітычныя зняволеныя Андрей Саннiкаў i Мiкола Статкевiч, i асаблiва зняволеныя хрысцiяне Эдуард Лобаў, Змiцер Дашкевiч, Змiцер Бандаренка ды Павал Севярынец. Іншыя тэмы былі: Народны сход, сiтуацыя беларускiх цэркваў, змена рэжыму ў краіне, малітвы супраць страху i апатыi ў краіне, за духоўнае адраджэнне нацыі і г.д. Малітвы, праслаўлення і абвяшчэння Божага слова над Беларусяй працягвалiся дзве гадзiны.

 

Фотаздымкі:

1 - Асноўная інфармацыя пра сітуацыю пасля выбараў

2,3,4 - Прэзентацыя Power Point прадставіла ўсіх шэсць апошніх зняволеных

5 - Малітоўныя тэмы

6 - Некаторыя ўдзельнікі прыйшлі з друкаванымі матэрыяламi для малітвы

 

У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)У Празе прайшла малітва за Беларусь (фота)

Навіны па тэме