У Клімавічах актывісты БХД сабралі подпісы за рамонт трох вуліц

21.06.2012, 21:11  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Клімавічах (Магілёўская вобласць) 19-20 чэрвеня былі сабраныя подпісы за рамонт трох вуліц горада. Пра гэта прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паведаміў ініцыятар збору подпісаў, мясцовы каардынатар БХД Аляксандр Балобін.

 

21 чэрвеня подпісы перадалі ў райвыканкам, дзе іх зарэгістравалі за нумарам 138-3-1.

 

Подпісы збіраліся за рамонт асвятлення на вуліцах Працоўная і Наберажная, а таксама за падсыпку гравіем дарогі на вуліцах Наберажная і Школьная.

 

"Людзі вельмі ахвотна ставілі свае подпісы пад зваротам, бо пасля даджду на гэтых вуліцах утвараюцца такія балоты, што на машыне ніяк не праехаць. Даводзіцца ўвесь час штурхаць ааўтамабілі. Каб праехаць, некаторыя нават праз уласныя агароды дарогі праклалі", - адзначыў Аляксандр Балобін.

Навіны па тэме