Партнёры БХД. Ангела Меркель у трэці раз запар прызнаная самай уплывовай жанчынай свету

23.05.2013, 10:18  |  Навіны » Свет

Аўтарытэтны амерыканскі часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг 100 самых уплывовых прадстаўніц прыгожага полу. Як і два папярэднія гады, яго ўзначаліла канцлер ФРГ Ангела Меркель. За апошнія дзесяць гадоў Меркель ўвайшла ў спіс восем разоў, з іх сем - займаючы ў ім першае месца.

 

Другое месца заняла Прэзідэнт Бразіліі Дылма Русеф. Нагадаем, што на год раней на другім месцы была экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.

 

Трэцяе месца ў рэйтынгу атрымала жонка мільярдэра Біла Гейтса Мелінда Гейтс, якая займаецца дабрачыннасцю.

 

У першую пяцёрку спісу таксама ўвайшлі першая лэдзі ЗША Мішэль Абама і Хілары Клінтан.

 

На шостым месцы - выканаўчы дырэктар Facebook Шэрыл Сэндберг, на сёмым - кіраўнік МВФ Крысцін Лагард.

Крыніца: РБК

Навіны па тэме