У Пружанскім раёне актывісты БХД дамагаюцца перакрыцця небяспечнай дарогі

06 ліпеня 2013 12:49  |  Рада Народных Дэпутатаў

У Пружанскім раёне ў вёсцы Новыя Засімавічы актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў” хочуць перакрыць небяспечную дарогу.

 

Як паведаміла сябра БХД Наталля Шчарбачэнка, дарога праходзіць уздоўж мясцовай крамы. З-за шэрагу будынкаў дарога зусім не праглядаецца, што прыводзіць да небяспечных выпадкаў. Так, нядаўна мясцовы хлопчык патрапіў пад колы аўтамабіля, на шчасце ўсё абышлося  бяды не здарылася.

 

Неаднаразовыя звароты грамадзянаў у сельсавет да нічога не прывялі. Цяпер актывісты збіраюцца складаць калектыўны зварот і сумесна патрабаваць вырашэння дадзенага пытання.

Болей навін