Абяцанкі-цацанкі: запланаваны на 2011 год смеццепераапрацоўчы камбінат нават не пачалі будаваць (фота)

18.10.2013, 09:38  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Новы віцебскі смеццепераапрацоўчы камбінат, які ўлады горада абяцалі адчыніць яшчэ ў 2011 годзе каля вёскі Копці, нават не пачынаў будавацца. На ягоным месцы пабудаваная толькі трансфарматарная падстанцыя ды праведзеныя лініі электраперадач.

У гэтым на свае вочы ў межах кампаніі "Рада Народных дэпутатаў" упэўнілася віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец. "Тут толькі гэтая падстанцыя, ЛЭП, нейкія лужыны, каляіны. А ў астатнім тут конь не валяўся. Ніякае будаўніцтва нават і не пачыналася", - адзначыла яна.

Таццяна Севярынец таксама распавяла, што ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск" ёй паведамілі, што будаўніцтва камбінату не вядзецца праз адсутнасць інвестараў.

У сувязі з гэтым каардынатарка БХД мае намер на наступным тыдні звярнуцца ва ўпраўленне адміністрацыі па справах прэзідэнта ў Віцебскай вобласці і да намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоля Дзівуліна, які курыруе пытанні будаўніцтва, каб даведацца, калі ж распачнецца даўно абяцанае ўзвядзенне камбінату.

Навіны па тэме