Віцебскія ўлады адмовіліся ад будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату?

13.01.2014, 09:52  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату ў Віцебску, які мусіў бы быць адчынены, яшчэ ў 2011 годзе, няма нават у планах на 2014 год. Пра гэта паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай-Горкаўскай акругі № 17 Генадзь Грыцкевіч падчас сустрэчы з віцебскай абласной каардынатаркай аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Таццянай Севярынец.

 

Разам ў тым Генадзь Грыцкевіч адзначыў неабходнасць будаўніцтва камбінату. Яго памочнік паведаміў, што па гэтай справе рыхтуецца дэпутацкі запыт.

 

У сваю чаргу віцебскія хрысціянскія дэмакраты збіраюцца ўздымаць дадзенае пытанне падчас мясцовай кампаніі і збіраць подпісы за будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату, паведаміла Таццяна Севярынец. Пры гэтым яна падкрэсліла, што грошы на будаўніцтва камбінату, хутчэй за ўсё былі выдзеленыя ў 2010-2011 гадах, але куды яны дзеліся, не вядома.

 

Нагадаем, новы віцебскі смеццепераапрацоўчы камбінат, які ўлады горада абяцаліадчыніць яшчэ ў 2011 годзе каля вёскі Копці, нават не пачынаў будавацца. На ягоным месцы пабудаваная толькі трансфарматарная падстанцыя ды праведзеныя лініі электраперадач.

Навіны па тэме