Віншуем вугорскіх хрысціянскіх дэмакратаў!

08.04.2014, 12:19  |  Навіны » Свет

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе сваіх партнёраў, хрысціянскіх дэмакратаў Вугоршчыны з упэўненай перамогай на парламенцкіх выбарах у краіне.

 

Паводле дадзеных Нацыянальнага выбарчага камітэту Вугоршчыны, кааліцыя хрысціянска-дэмакратычнай партыі "Фідэс" і Хрысьціянска-Дэмакратычнай Народнай Партыі атрымалі на выбарах 66,83% месцаў у нацыянальным парламенце.

 

Шчыра жадаем хрысціянскім дэмакратам Вугоршчыны плённай працы ў абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў і паляпшэння жыцця жыхароў краіны.

Навіны па тэме