У Віцебску распачалі кампанію “Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання” (фота)

11.11.2014, 12:40  |  Навіны, БХД

10 лістапада 2014 года быў дадзены старт кампаніі "Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску”. Пра гэта ўдзельнікі кампаніі абвесцілі на прэсавай канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебску.


Сярод прысутных – грамадскія актывісты ўдзельнікаў форуму, мясцовыя журналісты.

 

Падведзены вынікі анкетавання насельніцтва па якасці медыцынскага абслугоўвання, з чаго вынікае, што большасць апытаных не задаволена станам медыцыны ў абласным цэнтры-36 адсоткаў. 30,6 хутчэй задаволена, 14,4 зусім не задаволеныя. Рэспандэнты адзначаюць, што медыцынскія работнікі ставяцца да іх з раздражненнем і абыякавасцю-43,2%, але 41,4%–кажуць, што іх абслугоўваюць у паліклініках і лякарнях ветліва, уважліва. Пры тым, што 55,8% апытаных наведваюць медыцынскія ўстановы толькі некалькі разоў на год. З праблемаў называюць наяўнасць вялікіх чэргаў- 41,4%; цяжкасці атрымаць кансультацыю вузкага спецыяліста—28,8%; цяжкасці з атрыманнем накіравання—21,6%; дрэнную арганізацыю працы рэгістратуры—18%. Усе 100% апытаных карысталіся платныміпаслугамі. Галоўная прычына—доўга чакаць бяскоштную паслугу, даследванне—36%; адсутнасць запатрабаваных паслуг у паліклініцы –27%; не прапаноўвалі без аплаты—25,2%. Аплочвалі людзі і агляд—45%, інструментарый, прылады—50,4%; лекі ў стацыянарах-10,8%.


Акрамя гэтага існуюць ў Віцебску вялікія праблемы з пабудовай новых паліклінік, даўно запланаваных гарадскімі ўладамі (Білева, Поўдзень-7), рамонтам бальніцы№2, інфекцыйнай.

 

У верасні гарадскія ўлады моўчкі скарацілі з бюджэта горада фінансаванне на ахову здароўя на 30%.


Усё гэта вельмі непакоіць людзей. Таму і вырашана накіраваць дзейнасць Кампаніі на вырашэнне гэтых праблем. Будуць складзены адмысловыя звароты ў Міністэрства аховы здароўя, гарадскі выканкам, замаўляцца пікеты, звароты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, мясцовы Савет.


Калі разам мы будзем уладам нагадваць, што улада існуе для народа, то, магчыма, сітуацыя з якасцю медыцынскага абслугоўвання ў горадзе зменіцца да лепшага.

 

У Віцебску распачалі кампанію “Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання” (фота)
У Віцебску распачалі кампанію “Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання” (фота)

Навіны па тэме