Гродзенская кааліцыя “Далягляд” акрэсліла планы працы ў межах “Народнага кантролю”

13.11.2014, 12:42  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

Гродзенская кааліцыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і фонду імя Льва Сапегі абрала сабе назву і акрэсліла планы далейшай дзейнасці ў межах кампаніі "Народны кантроль”.

 

Цяпер кааліцыя называецца "Далягляд”. У сваёй дзейнасці яна плануе працягнуць збор подпісаў за якасную медыцыну ў Гродне, паведаміў гродзенскі абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк.

 

Удзельнікі кааліцыі распрацавалі эксіз улёткі, план працы грамадскай прыёмнай, запланавалі сустрэчы з уладамі, правядзенне прэс-канферэнцый і круглых сталоў. Першы круглы стол з удзелам спецыялістаў прызначаны на наступны тыдзень.

Навіны па тэме