У Бабруйску прадставілі кампанію “Дарога да здароўя” (фота)

18 лістапада 2014 09:17  |  Рада Народных Дэпутатаў

Гарадская
паліклініка №1, Бабруйская гарадская бальніца хуткай дапамогі імя В.Марзона, а цяпер ужо і дзіцячая
паліклініка №1 размешчаныя практычна ў адным месцы – у цэнтры города. Але як
дабрацца да гэтых медыцынскіх установаў з розных раёнаў Бабруйска – штодзённая
праблема для гараджан-пацыентаў і персаналу. Ніводны від грамадскага транспарту
не робіць прыпынкаў побач з вышэйназваным медыцынскім комплексам. Асабліва
адчуваюць нязручнасці інваліды, людзі сталага ўзросту, мамы з малымі дзеткамі
ды і ўсе бабруйчане, у якіх няма асабістага транспарту, паведамляе bobruiskby.com.

Жыхары горада ў
межах кампаніі «Народны кантроль» аб’ядналіся ў грамадскую ініцыятыву пад
умоўнай назвай “Дарога да здароўя”, каб зрушыць з месца рашэнне гэтай
праблемы. Прэзентацыя ініцыятывы адбылася 16 лістапада. Прысутным было
прадэманстравана слайд-шоў аб маніторынгу гэтай праблемы сярод бабруйчан,
прадстаўлена метадычная літаратура пра механізмы ўздзеяння грамадскасці на
дзяржаўную палітыку.

Валанцёры
кампаніі распавялі, што гараджане ахвотна ідуць на кантакт, дзеляцца сваімі
прапановамі, ставяць подпісы пад зваротам да ўладаў горада аб рашэнні гэтай
праблемы.

У Бабруйску прадставілі кампанію "Дарога да здароўя" (фота)

Болей навін