У Гродне сабралі больш за 300 подпісаў за якасную медыцыну: медыкі абяцаюць падтрымку

11.12.2014, 14:13  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Гродне мясцовая кааліцыя "Далягляд”, у якую ўваходяць мясцовыя арганізацыі БХД, АГП, БСДГ, РЭП і фонду імя Льва Сапегі, у межах кампаніі "Народны кантроль” сабрала больш за 300 подпісаў за паляпшэнне якасці медычнага абслугоўвання ў горадзе.

 

"Людзі вельмі добра адгукаюцца, ахвотна падпісваюцца”, - адзначыў гродзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

 

Паводле яго, супрацоўнікі дзіцячага аддзялення паліклінікі ў Дзевятоўцы падчас яго візіту выказалі ўдзячнасць актывістам за распачатую кампанію і паабяцалі дапамагчы.

Навіны па тэме