|
Петрусевіч
Фёдар
|
Берасцейская-Цэнтральная
выбарчая акруга № 2
Нарадзіўся
ў 1954 годзе ў в. Цярэблічы Столінскага
раёна.
Пражывае
ў Брэсце. Жанаты. Мае сына і дачку,
унука.
Пасля
школы паступіў у Ленінградскае вышэйшае
ваеннае агульнавайсковае каманднае
вучылішча.
Падпалкоўнік
запасу. Праходзіў службу ў розных
ваенных акругах.
Працаваў
інжынерам на розных прадпрыемствах.
Ветэран працы.
Грамадскі
актывіст, займаецца абаронай правоў
падманутых дольшчыкаў Брэста.
“Галоўныя
выклікам у Беларусі з’яўляецца
нестабільнае і заблытанае заканадаўства,
якое наўпрост спрыяе высокаму ўзроўню
карупцыі ў органах дзяржаўнай улады
і, адпаведна, падзенню жыццёвага
ўзроўню народа.”
|
|
Малашчанка
Таццяна
|
Баранавіцкая
сельская выбарчая акруга №7
Нарадзілася
ў горадзе Баранавічы ў 1968 г. Эканаміст.
Маці 3 дачок. Хрысціянка. Зараз выхоўвае
2 непаўнагадовых дзяцей
Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Баранавічах.
Мае
вышэйшую адукацыю. Навучалася ў
Санкт-Пецярбургу і Менску ў
гандлёва-эканамічных вышэйшых
установах. Скончыла школу з залатым
медалём.
Акрамя
спецыяльнасцяў медсястры,
мастака-афарміцеля, кіроўцы праходзіла
падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў
на прадпрымальніка, аператара ЭВМ.
Працавала
як жонка вайсковага афіцэра ў сакрэтным
справаводстве бібліятэкаркай –
тапаграфісткай у Валгаградскай
вобласці РФ да 2003 года.
У
Беларусі разам з мужам трымалі ўласны
бізнес – салон водаапрацоўкі “Вадзянік”
да 2011 г.
Сябра
Таварыства беларускай мовы імя
Ф.Скарыны. Змагаецца за стварэнне
беларускіх класаў у Баранавічах,
удзельнічае ў мерапрыемствах “Мова
нанова”, валанцёрскіх курсах па
вывучэнні эўрапейскіх моваў.
Відэавыступ
(спасылка)
Глядзець тэлевыступ і дэбаты
|
|
Нахайчук
Віктар
|
Днепра-Бугская
выбарчая акруга № 10
Нарадзіўся
ў 1979 гадзе ў Іванаве. Жанаты, шматдзетны
бацька, выхоўвае двух сыноў і дзвюх
дачок. Індывідуальны прадпрымальнік.
Сябра
аргкамітэта па стварэнню партыі
“Беларуская хрысціянская дэмакраты”.
Скончыў
прафтэхвучылішчаў № 102 горад Кобрын,
Мінскі індустрыяльна-педагагічны
каледж па кваліфікацыі
тэхнік-будаўнік-тэхнолаг, Мазырскі
дзяржаўны педагагічны універсітэт
па кваліфікацыі інжынер-педагог,
Міжнародны інстытут эканомікі і права
па кваліфікацыі менеджэр, Акадэмію
кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі
Беларусь Інстытут дзяржаўнай службы
па кваліфікацыі менеджэр-эканаміст.
Працаваў
майстрам вытворчага навучання ў
Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы
№ 65 будаўнікоў, дыспетчарам ААТ
«Белсолад».
З
2009 года заснавальнік, лектар
Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання
“Свет для ўсіх”. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Іванаве.
|
|
Севярынец
Таццяна
|
Віцебская
– Чкалаўская выбарчая акруга № 18
Нарадзілася
ў 1954 г. у г. Лунінец Брэсцкай
вобласці.Пражывае ў Віцебску. Хрысціянка.
Замужам. Трое дарослых дзяцей, шасцёра
ўнукаў.
З’яўляецца
каардынатарам аргкамітэта партыі
Беларуская хрысціянская дэмакратыя
па Віцебскай вобласці.
34
гады працавала выкладчыкам рускай
мовы і літаратуры. Настаўнік вышэйшай
катэгорыі.
13
гадоў працавала намеснікам дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
Скончыла
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт –
філалагічны факультэт, выкладчык
рускай мовы і літаратуры.
Глядзець дэбаты
|
|
Шабуня
Алена
|
Віцебская
–Чыгуначная выбарчая акруга №19
Жыве
ў г. Віцебск. Маці траіх дзяцей.
Пазаштатны
журналіст незалежных СМІ, сябра
Беларускай Асацыяцыі Журналістаў
(БАЖ).
Працавала
рэдактарам “Тэлерадыёкампаніі
“Віцебск”.
Скончыла
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па
спецыяльнасці “журналіст” і
Хрысціянскі інстытут навучання і
падрыхтоўкі. Каардынатар Сіньёрскай арганізацыі аргкамітэту БХД у Віцебску.
|
|
Лупач
Зміцер
|
Докшыцкая
выбарчая акруга №22
Нарадзіўся
ў 1967 годзе ў вёсцы Завараты Глыбоцкага
раёна.
Жанаты,
выхаваў дзвюх дачок і сына.
Індывідуальны
прадпрымальнік.
Пасля
заканчэння ў 1984 годзе Глыбоцкай
сярэдняй школы №1 працаваў паляводам
у калгасе “Герой працы” Глыбоцкага
раёна. З 1986 па 1988 год праходзіў тэрміновую
службу ва Узброеных Сілах. Пасля
заканчэння службы працаваў электрыкам
у калгасе “Герой працы”.
У
1985 годзе завочна паступіў у беларускую
сельскагаспадарчую акадэмію па
спецыяльнасці “Аграхімія і
глебазнаўства”, якую з адзнакай
закончыў у 1992 годзе. З 1989 па 1991 год
працаваў аграномам-аграхімікам,
брыгадзірам трактарна-паляводчай
брыгады ў калгасе імя Свярдлова
Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З
1993 па 1997 год працаваў брыгадзірам у
калгасе “Герой працы” Глыбоцкага
раёна.
З
2009 па 2014 год працаваў галоўным рэдактарам
рэкламнай газеты “Прэфект-інфо”.
Зараз з’яўляецца індывідуальным
прадпрымальнікам, займаецца відэаздымкай. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
Глядзець відэазварот
|
|
Шарыпаў
Аляксандр
|
Гомельская-Цэнтральная
выбарчая акруга № 33
Нарадзіўся
ў 1966 годзе ў Гомелі. Хрысціянін.
Працуе
наладчыкам абсталявання ў трыкатажным
вытворчым ТДА «Белмар».
Скончыў
Гомельскі політэхнічны інстытут,
кваліфікацыя – інжынер-механік і
Гомельскае тэхнічнае вучылішча №152
электратэхнікі па спецыяльнасці
наладчык тэхналагічнага абсталявання
вытворчасці паўправадніковых прыбораў.
Службу
праходзіў у паветрана-дэсантных
войсках.
Працаваў
дырэктарам, камерцыйным дырэктарам,
камерцыйным агентам, наладчыкам
абсталявання 6-га разраду, механікам
па абсталяванні, электраманцёрам,
інжынерам-энергетыкам, начальнікам
участка, галоўным інжынерам, вядучым
інжынерам, загадчыкам гаспадаркай у
паліклініцы. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Гомельскай вобласці.
Глядзець тэлевыступ
|
|
Чэчка
Мікалай
|
Палеская выбарчая
акруга № 43.
Нарадзіўся
ў 1966 годзе ў Гомелі.
Нарадзіўся
ў 1952 г. Пражывае ў Лельчыцах. Мае двое
дарослых сыноў.
Скончыў
Гомельскі дзяржаўны універсітэт па
спецыяльнасці матэматыка.
Прайшоў
тэрміновую службу ва Узброеных Сілах
СССР на Балтыйскім флоце.
Пасля
службы ў войску вучыўся і працаваў ва
універсітэце: лабарант, інжынер,
навуковы супрацоўнік навукова-даследчага
сектара універсітэта.
Працаваў
настаўнікам у сярэдняй школе №1 г.п.
Лельчыцы. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
|
|
Баўсюк
Мікалай
|
Гродзенская-Ленінская
выбарчая акруга №52
Нарадзіўся
5 сакавіка 1950 года. Пражывае ў в. Капцёўка
Гродзенскага раёна. Жанаты. Мае дарослых
сына і дачку, чацьвёра ўнукаў.
Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
па Гродзенскай вобласці.
У
1975 годзе скончыў Гродзенскі
Сельскагаспадарчы Інстытут па
спецыяльнасці вучоны аграном.
Працаваў
у сельскагаспадарчых арганізацыях
Гродзенскай вобласці на пасадзе
аграном.
Арганізатар
грамадскіх кампаній у Гродна і
Гродзенскім раёне па забеспячэнню
якаснай вадой жыхароў горада, змены
расклада руху грамадскага траспарту,
за лепшыя дарогі ў Гродне і Гродзенскім
раёне.
|
|
Войцехаў
Антон
|
Дзятлаўская
выбарчая акруга №56
Нарадзіўся
ў 1987 года.
Працуе
кансультантам у прыватным
інфармацыйна-асветніцкім установе
«Ноктуам».
У
2005 годзе скончыў сярэднюю школу № 27
г. Гродна. Прайшоў курсавую падрыхтоўку
ў установе адукацыі “Гродзенскі
дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй”
па прафесіі электрагазазваршчык.
Працоўную
дзейнасць пачаў у 2009 годзе на Гродзенскім
механічным заводзе ў якасці
электрагазазваршчыка.
Глядзець тэлевыступ і дэбаты
|
|
Масюк
Алесь
|
Слонімская
выбарчая акруга №58
Нарадзіўся
ў 1975 годзе і жыве ў г. Слонім.
Хрысціянін.
Вядзе здаровы лад жыцця.
Працуе
педагогам у Слонімскім раённым цэнтры
дзіцяча-юнацкага турызму, навучае
дзяцей асновам турызму.
Працоўны
шлях пачаў з працы грузчыкам Слонімскай
аптова-рознічнай дзяржаўнай фірмы
«Світанак». Затым працаваў будаўніком
на Слонімскім вытворчым прадпрыемстве
«Сэрвіс», МПМК – 164, рабочым цэнтру
дзіцяча-юнацкага турызму, дарожным
рабочым у Слонімскім ДУ РУП ДБТ – №6.
Адукацыя
вышэйшая – педагагічная. Закончыў
Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя
Я.Купалы па кваліфікацыі “гісторык
– архівіст”.
Глядзець тэлевыступ
|
|
Кабанчук
Таісія
|
Бабруйская-Ленінскаявыбарчая акруга №78
Нарадзілася
ў 1954 г. Пражывае ў Бабруйску. Мае двое
дарослых сыноў і трое унукаў.
Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
па Магілёўскай вобласці.
Па
адукацыі бібліятэкар. Ветэран працы.
З
1973 па 1981 год працавала ва ўстановах
культуры і адукацыі на Магілёўшчыне.
5
год працавала загадчыцай бібліятэкі
ў вайсковай частцы свайго мужа у г.
Франкфурт-на-Одэры (Германія).
З
1987 па 1998 год працавала у Бабруйскім
аўтатранспартным каледжы старэйшым
бібліятэкарам-бібліёграфам.
|
|
Шамбалава
Таццяна
|
Крычаўская выбарчая акруга №83
Нарадзілася
ў 1986 годзе ў Чэрыкаве. Праваслаўная
хрысціянка. Пазаштатны журналіст.
Скончыла
Княжыцкую школу мастацтваў (па класе
баяна, 2002 г.).
Вывучала
гісторыю і археалогію ў Магілёўскім
дзяржаўным універсітэце імя А.А.
Куляшова, гісторыю і культуру краін
Усходняй Еўропы ва Універсітэце імя
Мікалая Каперніка (горад Торунь,
Польшча).
Донар
крыві.
Сябра
ГА “Таварыства беларускай мовы імя
Францішка Скарыны”.
Са
школьных часоў прымае актыўны ўдзел
у грамдскім жыцці, вырашэнні мясцовых
праблемаў. У пачатку 2000-ых гадоў
дамаглася рамонту дарогі ў вёсцы
Сенькава.
У
2010-ым годзе прыцягнула ўвагу грамадскасці
і прадстаўнікоў мясцовых улад да
праблем водазабеспячэння, транспарту
і стану дарог у вёсцы Ільінка Магілёўскага
раёну.
Глядзець тэлевыступ
|
|
Чыгір
Арсеній
|
Быхаўская
выбарчая акруга №81
24
гады. Пражывае ў г. Бабруйск. Нарадзіўся
ў сям’і баявога афіцэра.
Працуе
на ААТ «Чырвоны харчавік» аператарам
капіявальных і памнажальных
машын наафсетнага-картонавымучастку.
Скончыў
ў 2014 годзе Беларускі Дзяржаўны
Эканамічны Універсітэт у горадзе
Бабруйску па спецыяльнасці эканамічная
інфарматыка.
Увесь час
быў актыўным чалавекам, прымаў удзел
у дзейнасці школы і гарады, быў
узнагароджаны рознымі граматамі і
падзякамі ад кіраўніцтва школы і
гарады. Каардынатар аргкамітэта РГА “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў Бабруйску.
|
|
Бодзілеў
Андрэй
|
Магілёўская-Ленінская
выбарчая акруга №84
Нарадзіўся
ў 1989 годзе. Пражывае ў горадзе Магілёве.
Праваслаўны хрысціянін.
Каардынатар
аргкамітэту па стварэнні НДА “Маладыя
хрысціянскія дэмакраты” ў г. Магілёў.
Спецыяліст
па аналізу і прагназаванню прыватнай
інфармацыйна – асветніцкай установы
“Ноктуам”.
Навучаецца
на 4-м курсе ў Магілёўскім дзяржаўным
універсітэце ім. А.А.Куляшова на
гістарычным факульцецезавочна.
Скончыў
Магілёўскую абласную кадэцкую вучэльню.
Працаваў
ахоўнікам і начальнікам службы бяспекі
ў камерцыйных установах. Каардынатар аргкамітэта РГА “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” ў Магілёве.
Глядзець тэлевыступ і відэазварот
|
|
Аксёнаў
Алег
|
Магілёўская-Цэнтральная
выбарчая акруга №85
Нарадзіўся
ў 1964 годзе. Пражывае ў горадзе Магілёве.
Праваслаўны хрысціянін. Жанаты. Мае
сына і ўнучку. Каардынатар аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская
хрысціянская дэмакратыя” ў г. Магілёў.
Дырэктар
прыватнай інфармацыйна – асветніцкай
установы “Ноктуам”.
Пасля
сканчэння сярэдняй школы працаваў на
заводзе “Чырвоны металіст” вучнем
токара. За
амаль год працы атрымаў трэці разрад
токара і сумежную спецыяльнасць –
электрык трэцяга разраду.
Афіцэр
запасу вайскова – марской авіяцыі. З
пятнадцаці год займаўся парашутныму
спорту. Навучаўся ў авіяцыйных цэнтрах
па вайсковай спецыяльнасці “пілот
верталёту”. Прайшоў перыпадрыхтоўку
па спецыяльнасці “штурман аператар”.
Працаваў
дырэктарам спартовай базы і трэнерам
па ветразеваму спорту ў Магілёўскім
аблсавете ВДФСО прафсаюзаў.
Мае
спартыўныя разрады па лыжным гонкам
і ветразеваму спорту. Быў кіраўніком
спартклубу, вядучым інжынерам адзелу
сацыяльнага забеспячэння завода
“Магілёўтрансмаш”.
Працаваў
як індывідуальны прыдпрымальнік,
кіраўніком і дырэктарам камерцыйнай
фірмы.
Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Магілёве.
Глядзець тэлевыступ
|
|
Сьянава
Аляксандра
|
Асіповіцкая
выбарчая акруга №89
1955
года нараджэння. Пражывае ў Бабруйску.
Хрысціянскі дэмакрат. Замужам. Выхавала
траіх дзяцей, мае чатырох унукаў.
Скончыла
Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай
прамысловасці па спецыяльнасці
інжынер-тэхнолаг.
Працавала
галоўным інжынерам Бабруйскай фабрыкі
мастацкіх вырабаў, камерцыйным
дырэктарам УКПП «Пахіл», галоўным
тэхнолагам і майстрам закройном
ўчастка на Бабруйскім КНТ, начальнікам
швейнага ўчастка ў ТАА «текстильМаркет». Глядзець дэбаты
|
|
Кавалькоў
Аляксандр
|
Шабаноўская
выбарчая акруга № 91
Нарадзіўся
ў 1962 годзе ў Мінску. Пражывае ўжо 26
гадоў у Шабанах. Столяр. Мае дзвюх
дачок, трох унучак.
З’яўляецца
сябрам аргкамітэту партыі Беларуская
хрысціянская дэмакратыя.
Працаваў
з 1980 года па 1993 год токарам на
прадпрыемстве «Інтэграл». Затым
працаваў сталяром у прыватных фірмах.
|
|
Барысаў
Пётр
|
Грушаўская
выбарчая акруга №99
Нарадзіўся
17 лютага 1942 года, адукацыя вышэйшая,
пенсіянер, ветэран працы.
|
|
Усіновіч
Таццяна
|
Каменагорская
выбарчая акруга №102
Нарадзілася
ў 1985 годзе. Шматдзетная маці.
Адукацыя
вышэйшая.
Працуе
лабарантам Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэту.
Глядзець тэлевыступ
|
|
Кавалькова
Вольга
|
Дамброўская
выбарчая акруга №103
Нарадзілася
і жыве ў г. Мінск. 32 гады. Юрыст.
Працуе
галоўным бухгалтарам.
Працавала
выкладчыкам курсу павышэння кваліфікацыі
ДУА “Інстытут павышэння кваліфікацыі”
Кадры індустрыі “па кадраваму і
жыллёваму заканадаўству, спецыялістам
аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі
Савецкага раёна г. Мінска, юрыстам.
Скончыла
Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў
па спецыяльнасці «юрыст», Рэспубліканскі
інстытут павышэння кваліфікацыі і
перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства
працы і сацыяльнай абароны па
кваліфікацыі «бухгалтар», курсы
інтэрнэт-маркетолага і кіраўніка
нерухомай маёмасцю. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Менску, лідар аргкамітэту Хрысціянска-дэмакратычнага руху.
Глядзець тэлевыступ, дэбаты на БТ і дэбаты на Белсаце
|
|
Хоміч
Марына
|
Кальварыйская
выбарчая акруга №104
Нарадзілася
ў 1990 г. Пражывае ў горадзе Мінск.
Галоўны
спецыяліст па аналізу і прагназаванню
Прыватнай інфармацыйна-асветніцкай
установы “Ноктуам”.
Скончыла
Беларускі дзяржаўны педагагічны
ўніверсітэт імя М. Танка па спецыяльнасці
філолаг-культуролаг.
Працавала
настаўнікам беларускай мовы і літаратуры
ў г. Мінск.
З’яўляецца
кіраўніком аркамітэту па стварэнні
арганізацыі “Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты”, сябрам Савета Беларускага
Нацыянальнага Моладзевага савета
“РАДА”, а таксама сябрам Каардынацыйнага
камітэта Нацыянальнай платформы
Усходняга Партнёрства.
Глядзець тэлевыступ
|
|
Гацак
Максім
|
Коласаўская
выбарчая акруга №106
28
гадоў. Жанаты. Выхоўвае двух дзяцей.
Незалежны
журналіст.
Індывідуальны
прадпрымальнік.
Скончыў
ліцэй БДУ, факультэт міжнародных
бізнэс-камунікацый Беларускага
дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту.
Трохразовы прызёр рэспубліканскіх
алімпіяд па гісторыі.
Як
журналіст-фрылансер супрацоўнічаў з
шэрагам беларускіх незалежных выданняў,
сярод якіх Telegaf.by, «Человек и закон»,
БДГ, а таксама замежнымі СМІ з Літвы,
Венгрыі, Расіі і Нарвегіі.
Адзін
са стваральнікаў і галоўны рэдактар
хрысціянскага інфармацыйнага парталу
KRYNICA.INFO.
Намеснік
старшыні аргкамітэту Хрысціянска-дэмакратычнага
руху, прэс-сакратар аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская хрысціянская
дэмакратыя”.
Глядзець тэлевыступ
|